Адкрыццё Тыдня памяці Віталя Рыгоравіча Гарановіча “Вітаю новую вясну…”
Адкрыццё Тыдня памяці Віталя Рыгоравіча Гарановіча “Вітаю новую вясну…”
Зямля цяплом вясны сагрэта,
Бо красавік у правы ўвайшоў…
Не стала на зямлі Паэта –
Ужо ў вечнасць ён пайшоў.
18 красавіка адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю Тыдня памяці Віталя Рыгоравіча Гарановіча “Вітаю новую вясну…”
На ўрачыстасці прысутнічалі Чэбан Людміла Сцяпанаўна, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Сутула Галіна Яўстаф’еўна, пісьменніца, карэспандэнт газеты “Веснік Глыбоччыны”.
Упершыню гімн школы (сл. В. Гарановіча, муз. Г. Шаколы) выконвалі вучні і настаўнікі навучальнай установы. Шчырыя, пранікнёныя словы пра былога дырэктара школы, таленавітага паэта гучалі з вуснаў вучняў і гасцей.
Ты быў дырыжорам навукі
І майстрам дзіцячай душы,
Калі, нібы ветразі, рукі
Узнімалі свае малышы.
{gallery}Volynec_Volha/otkrytie_nedeli_pamyati{/gallery}