ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

Dzen-rodnay-movyi

 

Тыдзень роднай мовы

 

 З 16 па 21 лютага ў школе праходзіў Тыдзень роднай мовы. У рамках Тыдня былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы. Пачаўся Тыдзень 16 лютага з інфармацыйна-моўных хвілінак “Родная мова – бясцэнны скарб”, якія праводзілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Сасімовіч А.К., Дзямідка Т. М., Касатая І.І., Сінякова В.П., Салодкая С.А. у 5 – 11 класах.

17 лютага вучні 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе інсцэніраванай байкі. На сцэне гучалі байкі Міхася Скрыпкі, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Корбана, Эдуарда Валасевіча. Першае месца занялі вучні 5”А” і 8 “Б” класаў, другое – 6”Б” і 7”А”, трэцяе – вучні 5”Б” і 8 “А” класаў.

IMG 01 IMG 02
IMG 03 IMG 04
IMG 05 IMG 06

У чацвер 19 лютага вучні 3-10 класаў спрабавалі свае сілы ў міжнародным конкурсе “Буслік-2015”.

У пятніцу 20 лютага ў фае І паверха пачаўся конкурс сінквейнаў “Родная мова”, які пакуль што працягваецца.

IMG 17

А ў суботу 21 лютага для вучняў 9 – 11 класаў была арганізавана сустрэча з таленавітымі людзьмі Глыбоччыны – паэтэсай, празаікам і публіцыстам Галінай Сутула і паэтэсай Ганнай Пяткевіч, якія цікава расказвалі вучням пра сябе, сваю творчасць, адказвалі на пытанні, якія задавалі вядучыя літаратурнай гасцёўні Аляксандр Петух і Дар’я Зайкоўская. Старшакласнікі Шарабайка Ягор, Яцына Вераніка, Мяховіч Павел, Більдзюк Дар’я, Аксновіч Іван, Васільева Дзіяна, Васільева Святлана з задавальненнем прачыталі на памяць вершы знакамітых гасцей. Мерапрыемства суправаджалася паказам слайдаў, гучалі песні на словы Галіны Сутула і Ганны Пяткевіч. Сустрэча пакінула шмат незабыўных уражанняў.

{gallery}Volynec_Volha/rodnaya_mova/sustrecha{/gallery}