ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

    01              

     “Паэзія жыве ў душы маёй…” - пад такой назвай 3 мая 2014 года ў сярэдняй школе №3 г. Глыбокае адбыўся ўрачысты вечар памяці паэта Віталя Рыгоравіча Гарановіча.

        

 

Мерапрыемства пачалося песняй “Ранак, як рамонкавы пялёстак”.

                             …Ды няўпрост застацца чалавекам

                             Сярод здрады, пошласці і зла.

Не пылінкай у святле малекул –

Хоць адной малекулай святла…

Гэтыя радкі былі жыццёвым крэдам Віталя Гарановіча. Паэты бываюць розныя. Адны - імпульсіўныя, у нечым безаглядныя. Другія – спакойныя, разважліва-засяроджаныя. І творы іх выдзяляюцца незвычайнай мудрасцю. Менавіта з кагорты другіх і наш зямляк Віталь Рыгоравіч Гарановіч. Так-так, наш зямляк,хоць і нарадзіўся Віталь Рыгоравіч у вёсцы Ермакі, што каля Маладзечна.

Выпускнікам філалагічнага і музычна-педагагічнага факультэтаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага  інстытута імя М.Горкага В.Гарановічу і Г.Шаколе лёс наканаваў новую сустрэчу ў Глыбокім. Пачаткам сумеснай творчасці стаў “Развітальны вальс выпускнікоў”. Школьная тэматыка паступова папаўнялася новымі песнямі на тэксты з паэтычных зборнікаў “Беразвечча”, “Святло блакіту”.

У творчым тандэме В. Гарановіч - Г. Шакола нараджаліся цудоўныя творы: “Беразвечча”, “Сафійскі сабор”, “Глыбоцкі вальс”, “Глыбоцкае танга”, “Глыбачаначка-настаўніца”, “Будслаўская Божая Маці”, “Наш горад” і інш.

Гэтыя і іншыя творы прагучалі на вечары памяці ў выкананні самадзейнага кампазітатара, таленавітай спявачкі Ганны Шаколы і вакальнай групы настаўнікаў сярэдняй школы №3, навучэнца раённай гімназіі Салодкага Уладзіслава. Гучалі вершы паэта ў выкананні вучняў школы і гімназіі. Прысутныя ў зале змаглі ў запісе пачуць голас Віталя Гарановіча, які чытаў верш “Гімн пчале” са зборніка “Нараджэнне вады”. На вечарыне прагучала “Святочная песня” ў выкананні Ганны Шаколы на словы Віталя Гарановіча, якая гучала на свяце Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім, але, на жаль, Віталь Рыгоравіч яе ўжо не пачуў.

На вечарыну былі запрошаны глыбоцкія паэты і празаікі, якія трымалі слова: Галіна Сутула, Ганна Зінкевіч, Уладзімір Сауліч, Зоя Наваенка. Сваімі ўспамінамі пра цудоўнага чалавека дзяліліся з прысутнымі У.Б. Развадоўскі, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Л. С. Чэбан, настаўніца беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі Т. Ф. Барткевіч, дырэктар СШ №3 В. А. Любоза, настаўніца пачатковых класаў М. В. Скурко.

У 2011г. у выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў апошні зборнік паэта Віталя Гарановіча. Кніга паэта дапаўняе тэматыку пейзажнай лірыкі папярэдніх зборнікаў: “Беразвечча”, “Святло блакіту”, “Саракі”. У вершах – метафарычная напоўненасць радка, уменне творцы здзіўленнем дзяліцца з іншымі.

 Апошнім акордам вечара быў цудоўны “Глыбоцкі вальс” у выкананні вучняў 9 “В” класа сярэдняй школы №3 і вучняў 9 класа Глыбоцкай раённай гімназіі, а саліравалі Г.К. Шакола, А.М. Юргель і Уладзіслаў Салодкі.

Жонка паэта Лілія Анатольеўна Гарановіч шчыра падзякавала арганізатарам вечара памяці паэта Віталя Гарановіча “Паэзія жыве ў душы маёй…”

Мы памятаем Вас, паважаны Віталь Рыгоравіч. Ваша паэзія ўзмацняе нас, дае арыенціры ў жыцці, вучыць любіць сваю Радзіму, людзей і быць патрыётамі…

{gallery}Poetry_lives_in_my_soul{/gallery}