Тыдзень гісторіі і геаграфіі
У красавіку ў сярэдняй школе №3 быў арганізаваны і праведзены тыдзень гісторыі і геаграфіі. У рамках тыдня адбылося шмат мерапрыемстваў, конкурсаў, сустрэч з цікавымі людзьмі.
З вялікім натхненнем вучні пятых-адзінаццатых класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў Ламачэнка Ю.Я., Сурвіла В.І., Юргель Т.В. афармлялі прадметныя газеты, прысвечаныя 600-годдзю горада Глыбокае, а таксама тэматычныя калажы “Геаграфія для цікаўных”. Вучні восьмых класаў пад кіраўніцтвам дырэктара школы і настаўніка гісторыі Любоза В.А. прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Люблю цябе, маё Глыбокае”. Пяцікласнікі і шасцікласнікі паказалі добрыя веды ў інтэлектуальным марафоне “Знаўцы гісторыі”.
Настаўніца гісторыі Сурвіла В.І. сумесна з вучнямі 11 “А” і 11 “Б” класаў распрацавала і правяла вельмі цікавае мерапрыемства: вусны часопіс “Жывыя старонкі вялікай вайны”. Кожная са старонак была прысвечана пэўнаму перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Вучні дэкламавалі вершы, спявалі песні, зачытвалі ўспаміны дзяцей ваеннага часу.
Вучні 9 “А” класа разам з настаўніцай гісторыі Шыпіла А.А. арганізавалі сустрэчу са святаром Кафедральнага Сабора Ражства Прасвятой Багародзіцы айцом Пятром. Быў праведзены ўрок духоўнасці “Асветнікі славян: пісьмовая спадчына”. Вучні стварылі тэматычную прэзентацыю, пазнаёміліся з дзейнасцю святых Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў пісьменнасці для славян. З задавальненнем дзевяцікласнікі праглядзелі фільм “Благадатны агонь”.
Яшчэ адно цікавае мерапрыемства аб’яднала вучняў не толькі сярэдняй школы №3, у ім прынялі ўдзел вучні першай і другой гарадскіх школ, а таксама вучні гімназіі. Настаўніца гісторыі Шыпіла А.А. распрацавала і правяла інтэлектуальны турнір “Мая Глыбоччына: учора, сёння, заўтра”. Дзве каманды “Зяновічы” і “Корсакі” паказалі выдатныя веды ў гістарычным конкурсе, прысвечаным мінуламу горада Глыбокае, у конкурсе “Нашы знакамітыя землякі”. Парадавала тое, што вучні дастаткова добра знаёмыя з творчасцю глыбоцкіх літаратараў. Доказам таму быў конкурс “Глыбоччына літаратурная”, прысвечаны памяці вельмі таленавітага чалавека, знакамітага паэта, былога дырэктара сярэдняй школы №3 – Віталія Рыгоравіча Гарановіча. Добра вучні ведаюць і сучасную Глыбоччыну, таму выдатна справіліся з конкурсам намінацый “Глыбокае сёння”.
Настаўніцай геаграфіі Юргель Т.В. быў праведзены захапляльны інтэлектуальны круіз “Падарожжа па геаграфічнай карце”. Вучні завочна наведалі розныя краіны і кантыненты, пазнаёміліся з іх жыхарамі, бытам, традыцыямі і культурай.
Тыдзень гісторыі і геаграфіі атрымаўся цікавым, змястоўным і карысным, што спадабалася як вучням, так і настаўнікам.
Каманда “Зяновічы”
Каманда “Корсакі”
Пад час правядзення вуснага часопіса “Жывыя старонкі вялікай вайны”