Свята роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў рамках суботняга калейдаскопа 25 лютага ў нашай школе прайшла гульня “Свята роднай мовы”, якую для вучняў пятых і шостых класаў правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іна Іосіфаўна Касатая. У гульні прымалі ўдзел 3 каманды: “Званочкі”, “Рамонкі” і “Васількі”. Удзельнікі гульні-спаборніцтва падбіралі азначэнні, з дапамогай якіх характарызавалі нашу родную мову, збіралі са слоў выказванні славутых беларусаў, адказвалі на пытанні “Жартоўнай віктарыны”, выбіралі неабходныя словы, якімі вітаюцца, развітваюцца, словы-зычэнні. Пяцікласнікі і шасцікласнікі падбіралі адпаведнікі да рускіх слоў, віншавалі родную мову прыгожымі паштоўкамі са словамі-пажаданнямі, складалі сінквейн на тэму “Мова”. За кожнае правільна выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі кветку. Перамогу атрымала каманда “Званочкі”, якая набрала найбольшую колькасць балаў і сабрала вялікі букет для нашай мовы ў дзень яе свята.