Дзень беларускай пісьменнасці ў нашай школе
Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы…
Францыск Скарына
У першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай пісьменнасці. Упершыню,у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзеПолацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў. У 2017 годзе афіцыйныя мерапрыемствы прымае Полацк.
Вучні нашай школы таксама не абышлі ўвагай гэтае свята.
Суботнім ранкам, 2 верасня, вучні 5-8 класаў сабраліся ў школе і разам з класнымі кіраўнікамі правялі інтэлектуальны турнір “Знаўцы роднага слова”. Шыпіла Алена Аляксандраўна разам з пяцікласнікамі зазірнула ў гісторыю беларускага пісьменства і кнігадруку, Шчэбет Ніна Анатольеўна пазнаёміла з жыццём і дзейнасцю славутых асветнікаў Беларусі.
Крэатыўна і пазнавальна прайшла гульня-віктарына “Францыск Скарына і яго час”, якую падрыхтавала дзецям Іна Іосіфаўна Касатая. Навучэнцам цікава было адказваць на пытанні, перакладваць словына беларускую мову, адгадваць рэбусы, складаць беларускія прымаўкі.
Разам з педагогам-арганізатарам Галінай Анатольеўнай Кухта вучні прымалі ўдзел у афармленні тэматычнага стэнда “Глыбоччына літаратурная”, дзе школьнікі завочна пазнаёміліся з паэтамі і пісьменнікамі Глыбоччыны: Г.Зінкевіч, Г.Сутула, А.Жыгуновым, М.Баравік, З.Наваенка, Г.Пяткевіч, Ул.Саулічам, Ф.Ляшонкам. Даніну вялікай павагі і памяці вучні аддалі былому дырэктару школы, настаўніку беларускай мовы і літаратуры, паэту-земляку Віталю Гарановічу.
2017 год багаты на юбілейныя даты, звязаныя з беларускімі пісьменнікамі. Пры размове навучэнцы школы выказалі жаданне даведацца яшчэ больш пра культурную спадчыну Беларусі. І гэта радуе! Ёсць стымул, а значыць патрэбна імкнуцца да большага!
{gallery}Volynec_Volha/2017-2018/den_pismennosti{/gallery}