ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

IMG 6690

 

Дзень нараджэння БРПА

 

Вазьмі цікаўнасці рукзак,

Абуй цярпення кеды,

Будзі няўрымснасці бальшак –

Ідзі ў Краіну Ведаў!

Спакою цёпламу не вер,

Ты – адкрывальнік, піянер,

Жыхар Краіны Ведаў!

Усё, што да цябе – засвой,

Ты – з племя непаседаў,

Суроч красою позірк свой,

Кроч у Краіну Ведаў!

Нішто – віры,

Нішто – хрыбты,

“Уперад!” – крэда з крэдаў.

Шлях у Краіну Ведаў.

Рыгор Барадулін

 

16 верасня у школе № 3 прайшло урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня нараджэння БРПА!

 

Свята пачалося дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь. У зале прысутнічалі вучні 5 – 8 классаў. Курдо Кацярына і Васілеўская Анастасія чыталі вершы пра піянерыю. Вучні 6 “Б” класа расказалі, што іх аб’ядноўвае, аб кім яны клапоцяцца.

 

Прысутнічалі і вучні 4 –ых класаў, якія рыхтуюцца стаць піянерамі. Ім цікава было даведацца гісторыю стварэння БРПА, хто такія піянеры, да чаго імкнуцца.

 

“Сёння, у дзень юбілею БРПА, мне хочацца напомніць усім вам, што з самага пачатку адкрыцця школы пачалі дзейнічаць піянерскія атрады. Піянерская дружына трэццяй школы з’ўляецца пераемніцай усіх добрых традыцый, якія існавалі ў той час, калі піянерамі былі вашы матулі, таты…” – адзначыла педагог-арганізатар Кухта Галіна Анатольеўна.

 

У 1982 годзе піянерскай дружыне школы № 3 было прысвоена імя двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта СССР Пятра Ільіча Клімука. Як сталася, што ён стаў сусветнавядомым касманаўтам, вучням стала зразумела пасля прагляду відэофільма пра Пятра Ільіча Клімука.

 

У піянераў існуюць свае законы, свае традыцыі. Вучні 10 класа сёння сябры грамадскага аб’яднання БРСМ, а зусім нядаўна былі піянерамі-актывістамі, яны папрасіліся расказаць пра піянерскія традыцыі.        

 

Піянер не баіцца цяжкасцей, гатовы першым працягнуць руку дапамогі чалавеку, роднай прыродзе, Айчыне. Піянер – гэта арганізатар, творца, сябар. Ён актыўны адкрыты насустрач людзям.

 

У нас наперадзе шмат карысных спраў. Нам патрэбна абраць новы савет дружыны, выбраць накірункі дзейнасці, правесці 19 мая піянерскі збор, прыняць у піянеры жадаючых.

 

Сёлета распачынаецца праект “Будучае пачынаецца сёння ” (пра яго рэалізацыю раскажам крышку пазней) для таго, каб кожны піянер змог раскрыць і рэалізаваць свой творчы патэнцыял, імкнуўся здзяйсняць цікавыя і карысныя справы дзеля будучыні нашай краіны. У рамках праекта - традыцыйныя святы БРПА (13 верасня – дзень нараджэння БРПА, 19 мая – Дзень піянерскай дружбы, 20 чэрвеня – свята піянерскага кастра). Пад час святаў вучняў чакаюць конкурсы, гульні, танцы, спаборніцтвы, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

 

Пры піянерскай дружыне існуе аб’яднанне малодшых школьнікаў “Акцябрат”, члены якога вывучаюць свой край і народныя традыцыі, вучацца міласэрнасці і дабрасумленню ў адносінах да людзей. На працягу 1 і 2 чвэрцяў савет дружыны падрыхтуе акцябрат да ўрачыстага ўступлення ў рады піянераў шляхам пазнавальных праграм, сустрэч, віктарын ў адпаведнасці з планам піянерскай дружыны.

 

У завяршэнні свята намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Патроцына Ніна Віктараўна ўзнагародзіла падарункамі вучняў за тэматычныя малюнкі і адзначыла: “Мы усе вельмі розныя, але ў нас адно сонца і адзін вецер. А калі нас будзе многа і мы будзем разам, то зробім свет яшчэ больш лепшым”.

{gallery}Volynec_Volha/2017-2018/den_BRPA{/gallery}