Акцыя “Мы за мір!”
21 верасня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру.
Заснаваўшы гэты Дзень, Генеральная Асамблея прысвяціла яго адзначэнне ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі.
Першы Міжнародны дзень міру быў праведзены ў верасні 1982 года. У 2001 годзе Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня, як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню.
ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць ў гэты Дзень ваенныя дзеянні і адзначаць гэты Дзень правядзеннем адукацыйных і грамадскіх інфармацыйных акцый па праблемах міру.
З 19 па 21 верасня ў школе прайшла акцыя “Мы за мір!”.
У рамках акцыі былі праведзены мерапрыемствы для навучэнцаў. З самага ранку вучні 7-8 классаў раздавалі ўсім, хто прыйшоў у школу “галубкоў міра”, малявалі тэматычныя плакаты, вучні старэйшых класаў арганізавалі і правялі майстар-класс па вырабу птушкі-галубка, на першым паверсе школы была адчынена “парыкмахерская”, дзе можна было зрабіць “прычоску Міра!”. Пасля правядзення гістарычнага экскурса каля стэнда “Дзень міру для нас”, вучні прыйшлі да агульнай высновы: “Мір – гэта калі можна без трывогі хадзіць па вуліцах нашага горада, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні”. “Мы павінны аддаць пачуццё павагі ўсім, хто ваяваў за сваю Радзіму, хто аддаў жыццё за мірную будучыню краіны, хто жыў і дапамагаў краіне квітнець”- сказала вучаніца 8 “Б” класса Васюковіч Паліна. Да гэтага хочацца дадаць: мы павінны памятаць трагічныя старонкі Беларусі, ведаць аб нялёгкім жыцці людзей, якія палохаліся выбуху ўзарваных снарадаў, якія змагаліся на перадавой і ў партызанскіх атрадах. Мы многага ў гэтым плане ўжо дасягнулі, і вельмі важна свае набыткі захаваць. Беларусь – вельмі мірная краіна, пра тое ведаюць ва ўсім свеце. І такой рэпутацыяй можна толькі ганарыцца.
{gallery}Volynec_Volha/2017-2018/den_mira{/gallery}