ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

                                                                                                                                 Прафарыентацыя
                                                                                                                   Кім быць?
2018-01-24-03  Як з соцен прафесій выбраць адну і не памыліцца? Гэта важнае пытанне рана ці позна задае сабе кожны школьнік. Зрабіць важны жыццёвы выбар старшакласнікам дапамагаюць бацькі і настаўнікі, падрабязную інфармацыю пра любую прафесію сёння можна знайсці ў інтэрнеце. Але школьнікам цікавей пабываць на прадпрыемстве ці ў арганізацыі, паглядзець, як працуюць людзі той ці іншай прафесіі, пагутарыць з прафесіяналамі і задаць ім пытанні.


 2018-01-24-02 На мінулым тыдні ў нашай школе была арганізавана сустрэча пад назвай "Складаемыя выбару прафесіі". На мерапрыемства мы запрасілі выпускнікоў школы, бацькоў нашых вучняў. Усе яны – прадстаўнікі розных прафесій, вопытныя спецыялісты кожны ў сваёй сферы. Яны ўспаміналі, як калісьці, яшчэ школьнікамі, рабілі свой выбар, з кім раіліся, якімі крытэрыямі кіраваліся, а таксама расказалі пра плюсы і мінусы сваіх спецыяльнасцей.
Старшакласнікі зацікаўлена слухалі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Сяргея Калмука, які гаварыў аб прафесіі следчага і перспектывах кар'ернага і службовага росту. З Паставаў прыехаў на сустрэчу інжынер Арцём Янчанка. Ён расказаў пра гады вучобы ў Ваеннай акадэміі РБ. У нашай краіне актыўна развіваецца энергетычная галіна, і прафесіі ў гэтай сферы былі і застаюцца прэстыжнымі і высокааплачваемымі. Пра гэта расказваў старшакласнікам намеснік начальніка службы падстанцый Глыбоцкіх электрасетак Дмітрый Шчарбіцкі. Ён нагадаў усім удзельнікам мерапрыемства аб правілах электрабяспекі.  2018-01-24-04

Пра сваю работу, пра якасці характару, неабходныя ў рабоце з людзьмі, тым больш хворымі, гаварылі медсёстры раённай бальніцы Таццяна Вярцінская і Юлія Крывёнак. Як адкрыць сваю справу, што трэба ведаць і да чаго быць гатовым будучаму бізнесмену. Пра гэта разважаў індывідуальны прадпрымальнік Барыс Пашковіч.
Напрыканцы сустрэчы выступілі выкладчык Глыбоцкага дзяржпрафліцэя Яніна Піскуновіч, якая расказала пра спецыяльнасці, што можна атрымаць у Глыбоцкім ліцэі, і начальнік аддзела па занятасці насельніцтва Наталля Падзюшова, што агучыла спіс прафесій, запатрабаваных сёння ў нашым раёне.

2018-01-24-01                                                        Ніна Патроцына,
                                              намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце