Літаратурны фестываль "Сіняя птушка-2018"
Вучні самастойна выбіралі вершы беларускіх паэтаў, чыталі іх на сцэне. Мерапрыемства прайшло на ўзнёслай хвалі. Кожны чытальнік атрымаў граматы і падзякі.
Дыплом III ступені атрымаў вучань 3 "Б" класа Грунтовіч Ягор.
Дыплом II ступені – Міхайлоўскі Косця, вучань 4 "А".
Дыплом I ступені – Шпак Яна, вучаніца 3 "Б".
Галоўны кубак "Сіняя птушка-2018" атрымаў 3 "В" клас.
Вучні да вершаў падрыхтавалі слайды, відэаролікі, музыку.
Падзяку выказваем бацькам, якія падтрымалі сваіх дзетак.
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!