ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

последний звонок -03

30 мая на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Святу апошняга званка, сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі, госці.

 


последний звонок -01 Урачыстая лінейка пачалася з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэта права было прадстаўлена адным з лепшых вучняў 11 класа Гражэўскаму Ілью і Кабылінскай Лізавеце.
З заканчэннем навучальнага года ўсіх школьнікаў павіншавалі Зеваліч Таццяна Тадэўшаўна, намеснік начальніка аддзела адукацыі спорта і турызму Глыбоцкага райвыканкама, Жураўская Валянціна Назараўна, начальнік фінансавага аддзела Глыбоцкага райвыканкама, Капылоў Віктар Мікалаевіч, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Глыбоцкага МКК. Таццяна Тадэўшаўна ўзнагародзіла лепшых спартсменаў школы.
Кожны навучальны год – гэта прыступка ў жыцці школьніка, калі можна падвесці вынікі сваёй працы. Дырэктар школы Васілій Аляксандравіч Любоза і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Арсеньеўна Паляк узнагародзілі тых вучняў, хто на працягу навучальнага года быў прыкладам у вучобе.
Для большасці школьнікаў гэтае мерапрыемства абвясціла заканчэнне чарговага навучальнага года. Але, канешне, галоўнымі героямі свята сталі нашы выпускнікі. последний звонок -02
Са словамі прывітання і найлепшых пажаданняў выступілі іх першая настаўніца Пракоф'ева Зоя Вацлаваўна, класны кіраўнік Дзехцяронак Таццяна Мікалаеўна, самыя малодшыя вучні нашай школы. Ад імя бацькоў вучняў выпускнога класа слова мела Плыгаўка Таццяна Фёдараўна, якая выказала словы ўдзячнасці педагогам, усім супрацоўнікам школы і пажадала поспехаў адзінаццацікласнікам у іх далейшым самастойным жыцці.
Адным з самых кранальных момантаў урачыстасці стаў вальс выпуснікоў.
Права даць апошні званок было прадстаўлена вучням 11 класа Плыгаўку Аляксандру і Хоміч Марыі і вучням 1 класа Любозе Ксеніі і Захараву Івану.
Завяршэннем свята сталі ўзляцеўшыя ў паветра шары, якія выпускнікі пад словы песні, якая прагучала ў выкананні вучаніцы 11 класа Пятровіч Віялеты, дружна адпусцілі як сімвал дзяцінства і загаданых жаданняў.

 

 

 последний звонок 2 0001

 

последний звонок 2 0002

последний звонок 2 0003

 

последний звонок 2 0004

последний звонок 2 0005

последний звонок -05