ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

Конкурс сачыненняў "Маё спартыўнае лета"

спортивное лето

 

 

 

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета"
вучня 6 "Б" класа
сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Скаромніка Максіма

Маё лета было вельмі насычаным, прычым адпачынак, як заўжды, атрымаўся сумешчаным са спортам.
Я выбіраю спорт, таму што вельмі люблю займацца спортам і лічу яго самым галоўным выбарам у сваім жыцці. Спорт – гэта рух, жыццё. Я займаюся цяжкай атлетыкай. Гэтым летам я адпачываў у спартыўным лагеры па цяжкай атлетыцы.
Кожны дзень мы з маім малодшым братам хадзілі на трэніроўкі ў спартыўную залу. У канцы тыдня, кожную пятніцу, мы ездзілі на возера Бяглец. Пасля праводзіліся трэніроўкі на свежым паветры. Пасля іх мы купаліся, смажылі шашлыкі, гулялі ў футбол. Адпачынак быў вельмі незабыўны. Але ўсё добрае хутка заканчваецца.
Пасля адпачынку ў лагеры я паехаў у вёску да сваіх бабулі і дзядулі. У вёсцы шмат сяброў. З імі мы кожны дзень гулялі ў футрбол, займаліся на дзіцячай пляцоўцы каля касцёла. На пляцоўцы шмат трэнажораў, батут для скачкоў. Днём купаліся ў рацэ.
З такіх маленькіх добрых перамог над сабой складаецца вялікі поспех. І тады чалавек шчаслівы! Гэтую радасць адкрыцця для сябе я ўжо зрабіў. Я зусім не хварэю прастуднымі захворваннямі, таму што спорт загартаваў мой арганізм. Маё спартыўнае лета прайшло на выдатна.

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета"
Вучаніцы 5 "В" класа
Сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Калантай Соф'і

Лета я праводзіла ў бабулі, там быў мой брат Мікіта. Мы з ім каталіся на веласіпедах, бегалі, па вечарах мы разам з сябрамі хадзілі на стадыён, дзе займаліся на турніках. І ў бабулі быў вялікі басейн. Мы ў ім вельмі шмат плавалі, ныралі. І ў ліпені мне падарылі новы веласіпед. І кожны дзень я каталася на ім са сваімі сябрамі, часам са мной былі мама ці тата. І я часта ездзіла да цёці. Там быў спартыўны комплекс, дзе я кожны дзень займалася спортам. У асноўным я хадзіла на плаванне, часам хадзіла туды з цёцяй, бывала два разы на дзень, са мной былі мае сябры. У апошнія дні майго прабывання ў цёці я, мае сябры і тата маёй сяброўкі ўсе разам паехалі на возера. Там была горка-тарзанка, з якой мы скакалі. І адзін раз я хадзіла трэнажорную залу. Мне спадабалася толькі бегаць.
Калі я была дома, я гуляла са своімі сябрамі, я бегала са сваім сабакам на полі, вакол дома. Вось так прайшло маё спартыўнае лета! Мне яно вельмі спадабалася!

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета "
вучня 5 "Б" класа
сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Зайца Сяргея

Лета- цудоўная пара адпачынку, асабліва для дзяцей.
Мне вельмі падабаецца займацца спортам, пагэтаму значную частку лета я правеў у спартыўным лагеры.
Кожную раніцу дзеці спяшаліся на зарадку. Там нас сустракаў трэнер Ян Алегавіч. Ён уважліва сачыў за кожным, прапаноўваў новыя цікавыя практыкаванні. З захапленнем мы чакалі трэніровак па валейболе, футболе.
Часта выхаванцы лагера праводзілі час каля возера, бегалі па жоўтым гарачым пяску, на свежай зялёнай траве, плавалі ў цеплай вадзе. А якім цікавым было спаборніцтва па валейболе з гасцямі з Пастаў!
І вось змена закончылася, але я ні на хвіліну не развітвайся са спортам. За лета я набраўся сіл, добрага настрою. Я ўпэйнены, што спорт- заклад здароўя.

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета"
вучаніцы 5 "Б" класа
сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Дубскай Міланы

Маё спартыўнае лета
Летам я была вельмі актыўнай. Першы месяц я правяла вельмі весела: каталася на роліках, веласіпедзе і, вядома, успамінала пра валейбол. Хадзіла на трэніроўкі, займалася і дома. Але акрамя ўсіх гэтых заняткаў, я бегала і вісела на турніку. Падцягвацца я так і не навучылася. Але затое бегаю цяпер нашмат хутчэй, чым раней!
Трэці месяц я была ў валейбольным лагеры. Ён доўжыўся 20 дзён. На першы погляд, гэта мала. Але на самой справе з мяне выцекла сем патоў. Але гэта таго каштавала! Я лепш навучылася гуляць у валейбол. І тыя 10 дзён, што засталіся, я правяла з карысцю для здароўя, хадзіла кожны дзень у лес і гуляла з сябрамі ў розныя гульні.
І вось тут лета скончылася. Але я да гэтага часу вяду актыўны лад жыцця.

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета"
Вучаніцы 6"Б" класа
Сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Дземідовіч Вікторыі

Гэта лета прайшло са спортам. Я даўно люблю коней, і таму мама мяне запісала ў "Коннаспартыўны клуб" УП "Глыбоцкі мясакамбінат". І цяпер я займаюсь гэтым спортам.
У пачатку лета у нас у Глыбокім былі спаборніцтвы. Я ехала верхам на канях па прозвішчах Папялушка і Карына. Скакала я ў вышыню 70 сантыметраў. На Карыне нічога не атрымалася, а на Папялушцы я заняла трэцяе месца. А потым я зноў выступала, толькі вышыня была другая – 100 сантыметраў.
Карына дайшла только да восьмага бар'ера, да апошняга, і болей не змагла. А на Папялушцы я дапусціла грубейшую памылку... Зрабіла вольт. Вольт – гэта круг дыяметрам шэсць метраў. Таму было 4 штрафы. Гэта быў пачатак лета.
Праз паўмесяца мы паехалі ў аграгарадок "Паначаны". Там я выступала на Куплеце. Ён стары конь, але скакать яшчэ можа. Вось у першы дзень і мы азнаёміліся з месцам. На другі дзень мы пазналі маршрут і сталі чакаць, калі аб'явяцца спаборніцтвы на 60 сантыметраў. Я дайшла да дзясятага бар'ера, але заставаўся яшчэ адзін, але Куплету стала дрэнна, і ён не стаў скакаць. На другі дзень ён зноў не скакнуў, таму крычалі на мяне, што я не ўмею пасылаць каня бегчы шпарчэй, а аказалася, што Куплет не хацеў скакаць, а я ўсё рабіла правільна. Таму на канюшні яго паказалі.
У трэцім месяцы я проста рыхтавалася, і цяпер рыхтуюся да новых спаборніцтваў. Вось так я правяла своё лета са спортам!

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета"
вучаніцы 8 "Б" класа
Сярэдняй школы №3
г.Глыбокае
Вайтовіч Аляксандры

Маё спартыўнае лета
Лета заўсёды праходзіць весела. Гэта лета было вельмі насычаным,цікавым і займальным.
Кожную раніцу дзень пачынаўся з прабежкі вакол дома,скачкаў на скалцы і зарадкі. Вельмі часта я гуляла з сябрамі ў спартыўныя гульні: футбол,валейбол і "квадрат". Кожны вечар праходзіў весела за цікавымі гульнямі з сябрамі. Мы часта гулялі каля возера,купаліся і гулялі ў гульні ў вадзе,даганялкі,валейбол ў вадзе з пляжным мячыкам. У канцы лета мы працавалі і капалі бульбу.
Лета прайшло вельмі хутка і цікава. Ніколі не было такога насычанага лета.

 

Конкурснае сачынене на тэму
"Маё спартыўнае лета"
Вучня 6"Б" класа
Сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Марговіча Уладзіслава

Мая любімая пара года – лета. Летам я гуляю з сябрамі, купаюся ў возеры і рацэ, а таксама адпачываю. Яшчэ я люблю займацца спортам. Як і ўсе хлопчыкі, я люблю гуляць на стадыёне ў футбол. Але самы любімы від спорту – гэта лёгкая атлетыка.
Гэтым летам я быў у спартыўным лагеры па лёгкай атлетыцы.Там мы бегалі, займаліся на трэнажорах. Летам я таксама быў у бабулі. Мы з сябрамі збіраліся кожны вечар і каталіся на веласіпедах да школьнага стадыёна, а там ужо гулялі ў розныя гульні:у футбол, хто хутчэй прабяжыць дыстанцыю, хто больш зробіць падцягванняў на турніку. Калі было цёпла, хадзілі купацца на возера. Там мы плавалі , скакалі ў ваду. Гэта вельмі цікава.
А яшчэ люблю лавіць рыбу. У бабулі ёсць рэчка, там я і лаўлю рыбу. Але прыемная пара года скончылася, і трэба садзіцца за вучобу.

 

Конкурснае сачыненне
на тэму
"Маё спартыўнае лета"
Вучаніцы 8 "Б" класа
Сярэдняй школы №3
г. Глыбокае
Апяцёнак Міланы

Маё спартыунае лета
Лета-гэта выдатная пара года. Звычайна ўлетку ўсе адпачываюць, але трэба яшчэ займацца спортам. Спортам трэба займацца наогул у любую пару года. Я раскажу пра маё спартыўнае лета.
Гэтым летам я вельмі ўпарта займалася спортам. У пачатку чэрвеня я некалькі дзён хадзіла раніцай на прабежку. А ў канцы чэрвеня рабіла кожную раніцу зарадку. У ліпені я амаль кожны дзень хадзіла на вуліцу са свімі сябрамі. Разам мы бегалі, скакалі, віселі на перакладзіне, гулялі ў футбол. У жніўні, калі было душна, я хадзіла на возера. Там мы вельмі добра праводзілі час, напрыклад, плавалі, гулялі ў мяч. Амаль кожны дзень мы хадзілі на стадыён.
Маё лета было вельмі вясёлае і спартыўнае. Трэба займацца спортам, каб не хварэць. Спорт-гэта жыццё.