ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

Урок "Мая Радзіма –Беларусь"

у былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага

литва01

 


15-16 снежня вучні майго 4 "В" класа, навучэнцы нашай школы і гімназіі, бацькі і настаўнікі наведалі былую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага - Тракай. Нягледзячы на тое, што Вільнюс ад нас усяго ў 170 км (амаль як і Мінск), але ўсё ж такі гэта іншая дзяржава. Каб трапіць туды, нам прыйшлося прыкласці шмат намаганняў і правесці грунтоўную папярэднюю падрыхтоўку. І толькі калі ўжо мяжа засталася за плячыма, я з нейкай палёгкай уздыхнула. А мае вучні з цікавасцю разглядалі краявіды, якія былі за акном аўтобуса па дарозе ў былую сталіцу ВКЛ- Тракай.
А падарожжа наша пачалося са знаёмства з караімскай нацыянальнай кухняй у рэстарацыі "Каралеўская кібінная". Нас там чакала не толькі снеданне, але і майстар-клас па прыгатаванні кібінай. "Чаму не цэпеліны, а кібінай?"- пыталіся дарослыя. Аказваецца, кібінай – гэта нацыянальная страва тых самых караімаў, якія былі калісьці вернымі слугамі князя Вітаўта, пра якого мы столькі чыталі ў сваім падручніку па МРБ. Падсілкаваўшыся гарачым булёнам упрыкуску са смачнымі і сочнымі кібінай, мы рушылі далей.
Нас чакаў замак князя Вітаўта. Пасярод возера на востраве гэты замак выглядаў сапраўды маляўніча. Яго магутныя вежы, дагледжаная тэрыторыя, вялікая колькасць пакояў, у якіх было шмат артэфактаў з мінулых эпох, не маглі нас не ўразіць. Цікавая экскурсія дапоўніла нашы веды пра час праўлення славутага князя, пра сярэдневяковы побыт нашых продкаў. Мы глядзелі на партрэты гістарычных асоб і экспазіцыі, і здавалася, што тут сапраўды вітае дух Вялікага князя і членаў яго сям'і.
Затым мы прайшліся па вуліцах Тракая, наведалі шакаладную мануфактуру. Там нас чакаў незвычайны майстар-клас па прыгатаванні цукерак з бельгійскага шакаладу, які правёў сам дырэктар мануфактуры Альгемантас Яблонскас. Тут кожны з нас знайшоў сабе шакалад на свой густ. Уразіў музей шакаладу. Там былі прадстаўлены вялікія, у рост чалавека, фігуры жывёл і казачных істот. А зроблены яны – з шакаладу!
Пасля ўсяго ўбачанага і пачутага нельга не згадзіцца, што Тракай - былая сталіца ВКЛ - валодае нейкім своеасаблівым чароўным магнетызмам.
Увечары, пасля насычанай вандроўкі, мы размясціліся ў атэлі "Ecotel". І тут нам таксама пашчасціла! Атэль знаходзіцца ў 10 хвілінах ад Старога горада, і некаторыя з нас (хто не так здарожыўся) змаглі наведаць гістарычны цэнтр горада і палюбавацца вячэрнімі краявідамі і каляднымі агнямі гэтага сапраўды чароўнага месца.
Ну а раніцай мы рушылі далей. Нас чакала экскурсія па Вільнюсе. Касцёлы Святых Пятра і Паўла, Святой Ганны, вежа Гедзіміна, помнік Міндоўгу, аглядавая пляцоўка, Кафедральны Сабор, дом Адама Міцкевіча. Завяршылася экскурсія ля касцёла, дзе знаходзіцца цудатворная ікона Маці Божай Вастрабрамскай - адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы.
Вось так мы ў сучасным Вільнюсе дакрануліся да помнікаў таго часу, калі ВКЛ было нашай агульнай магутнай дзяржавай, дзе калісьці беларусаў звалі ліцвінамі. Спадзяюся, што і маім вучням, і іх бацькам не толькі запомніцца гэтае падарожжа, але і падштурхне іх да роздуму пра нашу гісторыю, пра нашы агульныя святыні.

литва02

 

литва03

литва04

литва05

литва06

литва07

литва08

Святлана Мацулевіч