ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...

Знаёмцеся, супербабуля - Вайцюль Надзея Іванаўна!

 

супербазеррр

 

Загадчыца Каўшэлеўскага Дома фальклора (Шаркаўшчынскі раён), кіраўнік народнага фальклорнага гурта "Купалінка", кіраўнік дзіцячага фальклорнага гуртка "Вяночак", удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб'яднання "Світанак" пры Шаркаўшчынскім Цэнтры культуры.

Надея Іванаўна расказала пра сябе...

Нарадзілася 7 мая 1964 года ў маленькай прыгожай вёсачцы Вішнявец тагачаснага Браслаўскага раёна.
... Мне ў маі на свет нарадзіцца
Быў Богам прызначаны лёс...
Абапал "крывуліцы" ( так здаўна звалі аднавяскоўцы цэнтральную вуліцу вёскі) раслі, невядома кім пасаджаныя, вішні. Было іх шмат і ў прысадах кожнай вясковай хаты. Той белы вэлюм майскага вішняку, той кісла-салодкі смак вішнёвагрудых ягад мне запомніцца на ўсё жыццё.
...Успомню вішань рад, які старожыць
Сцяжынку, што да студні пралягла,
Бы сёстры, вішні радасна гамоняць
І з імі я шчасліваю расла...
Па ўспамінах бацькоў, маці чамусьці хацела назваць мяне Кленяй (Клеапатрай), але ж бацька па дарозе ў Більдзюжскі сельсавет (які знаходзіўся за 4 кіламетры) забыўся на тое мудрагелестае імя ( тэлефонаў не было каб запытацца) і бацька даў імя, якое першае ўзбрыло яму ў галаву – Надзейка. А можа ён зрабіў гэта і знарок. Цяпер ужо ніхто аб гэтым не дазнаецца.
Калі мне было амаль два гады, я цяжка захварэла на двухбаковае запаленне лёгкіх. Ніхто ў Новапагосцкай бальніцы не думаў, што маленькае дзяўчынё выжыве. Але ж Бог даў мне магчымасць выжыць. Вось толькі хадзіць я перастала. Казалі, дзеля таго каб падняць на ногі, мяне парылі ў адвары агурэчніка, паілі казіным малаком, давалі тлуст рыбы (непрыемны водар якога падымае мне нутро па сённяшні дзень). А яшчэ бацька спецыяльна прывёз з "Лісіных ям" чысты жоўты пясочак. Калі пясок награваўся ад гарачых сонечных прамянёў, мяне садзілі ў яго, абсыпаючы да паловы. Вось так я і "выкрапалася", паўстала на ножкі і ўжо ў другі раз навучылася хадзіць.

У першы клас я пайшла ў пачатковую школу, якая была зусім блізка ад хаты. Вучыцца было лёгка, бо, пайшоўшы ў школу, я ўжо добра чытала, лічыла, ведала многа вершаў. Урэзаўся ў памяць першы дзень, калі я пайшла ў Більдзюжскую васьмігодку ў чацвёрты клас. Ад хвалявання, варочалася да хаты, увесь час нешта забыўшыся: то гальштук, то букет, то школьны ранец. Скончыўшы у 1979 годзе восем класаў я перайшла ў дзевяты клас Новапагосцкай сярэдняй школы, што ў Міёрскім раёне. Школа была далёка, зімою жылі ў інтэрнаце . Пачатак 80-х: светлыя мары, першае каханне, першае расчараванне. Усё гэта зберажэ мая памяць...

Добра помняцца дзіцячыя забавы. Разам з братамі гуляла "у шпіёнаў", ганяла мячык, гуляючы у футбол, "у штэндара", у хованкі. Заточвалася ў клады дроў, а сэрца стукала, бразгатала ў грудзях, вырывалася ад хвалявання і здавалася, што гэты гучны стук выдасць мае сховы. Зімою коўзаліся па лёдзе, бавілі час на горцы. Дзядуля зрабіў вялікія санкі, на якіх маглі змяшчацца чалавек пяць-шэсць. У мароз санкі імчалі амаль да самага нашага агародчыку. Браты збудавалі трамплін. Аднойчы, бачачы што санкі лятуць на электрычны слуп, усе саскочылі з санак. Засталася толькі я. Урэзаўшыся ў слуп, санкі зламаліся, а я ў выніку засталася без двух зубоў. Расла я вельмі жвавай, рухавай дзяўчынкай, якая часта білася з дарослымі дзецьмі, за гэта часта хадзіла ў сіняках і ў гіпсе. А вось бацькі мяне ніколі не лупцавалі, так "пашколюць" крыху і ўсё, хоць я часта і рабіла розныя непрыемнасці. Помню, як са стрыечнай сястрой парэзалі маміну прыгожую шыфонавую хустку, якую ёй прывезла цётка Тамара з Рыгі. Проста разрэзалі на чатыры кавалкі і зрабілі з іх чатыры сукенкі ляльцы. Прыйшоўшы дадому, я схітрыла,
сказаўшы, што хустку пабіла перуном. Тады мне здавалася, што маці і праўда паверыла мне, сказаўшы "дзякуй Богу, што пярун не зачапіў цябе!"
Мамачка...(Шыман Марыя Фёдараўна) – мой самы дарагі чалавечак. Закрываю вочы і бачу, як маці дастае з печы чыгунок з капустай. Налівае ўсім па талерцы і дзеліць нам і бацьку па кавалачку мяса, а сама цярэбіць голую костку. Я прапаноўваю ёй сваю долю, але яна адмаўляецца, кажа, што дужа любіць толькі костку. І я, дурная, веру. Толькі сама, стаўшы мамай, зразумела, наколькі вялікім можа быць самаахвярнае сэрца матулі!
А якія смачныя былі ў матулі дранікі, якія яна гатавала ў печы, выпраўляючы нас у школу.
...І нават у сталічных рэстаранах,
Дзе стравы надта модныя ядуць,
Такіх крамяных дранікаў духмяных,
Нідзе, браточкі, вам не пададуць!...

Сям'я жыла ў дзядулевай хаце, якую ён сам і зрабіў. Дзядуля – Шыман Уладзімір Андрэевіч, славіўся ўсіх спраў майстрам.
...Мой дзед Уладзімір быў дужай пароды,
Бязрукім, нікчэмным не слыў цяльпуком,
Што хочаш змайструе без лішняй турботы,
Умелым і дбайным ён быў цесляром...
Часта мне будзе ўспамінацца дзядулева печ, дзе мы (я і тры мае браты) любілі бавіць час у доўгія зімовыя вечары і на якой часта грэла сярэдзіну бабуля Ульяна.
...Як цёпла было нам на печы,
Быў мяккім цагляны ляжак.
Здаваўся смачнейшым на свеце
Пасушаных яблыкаў смак...
У нас з братамі былі строга размеркаваныя хатнія абавязкі: хто прыносіў дровы, хто набіраў бульбу, хто павінен быў ссячы ахрап'е, хто хадзіў за Пушынкай (так звалі нашу рыжую карову). За іх выкананнем пільна сачыла старэнькая бабуля Ульяна. Бабуля хадзіла за намі, нібы тая квактуха за куранятамі, даглядала нас, карміла, навучала. Цяжар пражытых гадоў не сатрэ з памяці той чыгунок бялёнай "крухмалоўкі", на якой мы выраслі і вялікую мядніцу бабуленых бульбянікаў, крапаных капустай. Удосталь набегаўшыся і дастаткова прагаладаўшыся, з якім задавальненнем уляпётавалі мы тыя прысмакі!
... А потым начыняла ўжо галушы,
Абжарвала, тушыла ў печы – мы чакалі,
І хутка, какураць к абеду мусі
За дзве шчакі са смакам упляталі!...
Ад сваіх родных, у першую чаргу ад бацькі, я навучылася паважаць працу і
людзей, быць цярплівай і стараннай.
...А працу любіць навучаў мяне бацька,
Які не цураўся работы любой,
І зерне з сявенькі раскідваў ён шпарка,
І шчыра ўпраўляўся за плугам, сахой.
Улетку любіла глядзець на пракосы,
Якія так спрытна касою ён клаў,
Паілі душу яго светлыя росы,
Калі ён да працы на золку ўставаў...

З пяці гадоў, сама таго не ўсведамляючы, я ўжо валодала акцёрскім майстрствам. Помню, як ехалі на цягніку у госці да бабулі Фроські "на цэліну" (у Казахстан). У нашым купэ ехаў разам адзін ваенны. Сабраўшыся падсілкавацца, ён дастаў з сумкі марынаваныя памідоры. Глытаючы слюнькі, я доўга глядзела на гэты спакуслівы слоік. І раптам, ускочыўшы з месца і адважна стоячы перад незнаёмцам, смела прадэкламавала:
" Дзяўчынка я малая,
У школу не хаджу,
Я Леніна не бачыла,
Не знаю, а люблю!..."
Чалавек разгубіўся. Ён не ведаў, чым мне аддзячыць. Я падказала яму вачыма, перавёўшы позірк на памідоры. Незнаёмец з радасцю аддаў мне увесь слоік.
А як я любіла спяваць!. Ускочу на воз "тапарняку", які бацька зложыць ля хаты і крычу на усю моц дзядулеву любімую песню "По диким степям Забайкалья..." Спявала, дапамагаючы матулі на ферме. Любіла спяваць, калі пранізліва пішчалі свінні, бо тады мяне ніхто не мог пачуць.
У класе пятым, напэўна, мяне ўзяла з сабою ў Рыгу цётка Тамара. Працавалі яны з дзядзькам Іванам на ліцейным заводзе. Дзядзя Ваня ў " гарачым "цаху, а цётка Тамара ў дыспетчарскай. Аднойчы яны ўзялі мяне з сабою на працу. Калі цётка Тамара выйшла з кабінета, я хуценька ўзабралася на пісьмовы стол і, стоячы спіной да ўваходу, голасна заспявала народную песню "Іванька малодзенькі..." Праз некалькі хвілін, павярнуўшы галаву, я ўбачыла ў дзвярах з дзесятак жанчын, якія заапладыравалі. Засаромеўшыся, я пачырванела, а цётка Тамара горда заявіла: - " гэта мая племянніца – будучая артыстка!"
Прайшоў пэўны час. Артысткай я не стала, але ж сваё жыццё цесна звязала са сцэнай. Скончыўшы у 1985 годзе тагачасны Мінскі інстытут культуры стала працаваць мастацкім кіраўніком Ручайскага сельскага Дома культуры, у 1989 годзе назначана на пасаду дырэктара Каўшэлеўскага Дома культуры, перайменаванага у 2010 годзе ў Дом фальклора. Стварыла фальклорны гурт "Купалінка", які з 2002 году і па сённяшні дзень носіць найменне "народны".
Мела гонар называцца "Жанчынай года Віцебшчыны" (2000 год), з'яўлялася дэлегатам Трэццяга Усябеларускага народнага сходу (2006 год).
Падчас вучобы была магчымасць застацца працаваць у Мінску, але ж рашыла вярнуцца на радзіму, на Шаркоўшчыну. Быў момант, калі аб гэтым амаль пашкадавала. Але ж гэта быў толькі момант, маленькая недарэчнасць, хвіліна слабасці.
Я шчаслівая тым, што хаджу па зямлі сваіх бацькоў, дзе карані маіх продкаў, дыхаю паветрам маёй радзімы, чую родную гаворку, спяваю песні маёй матулі, жыву там, дзе ўсё да боллю блізкае і знаёмае.
...І болей няма ўжо сумнення,
Што тутака я, як свая,
У вёску ўрасла я карэннем,
Яе не зракуся больш я!...

Патроцына Н.В.
аўтар праекта "Супербабуля"