ОБЪЯВЛЕНИЕ!
Родителям будущих первоклассников
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..."
Радуга успеха - 2021
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА
Поздравляем
День Государственного герба Республики Беларусь и...
ОБЪЯВЛЕНИЕ! ... Читать далее...
Митинг-реквием "Минувших лет живая память ..." ... Читать далее...
Радуга успеха - 2021 ... Читать далее...
ОБЩЕСТВЕННАЯ ПРИЕМНАЯ ДЕТСКОГО ФОНДА ... Читать далее...
Поздравляем Гражевскую Веронику и Веронику Иосифовну Аниськович ... Читать далее...
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь ... Читать далее...


Велікодны кошык ад супербабулі

супербазерс-02

 

супербазерс-01

 


Праект "Супербабуля" працягваецца ў СШ №3. На гэты раз на сутрэчу са школьнікамі мы запрасілі бабулю шасцікласніка Іллі Гаўрылава Алу Андрэеўну. Гэта вельмі актыўны чалавек і цікавы субяседнік. Ала Андрэеўна не любіць сядзець склаўшы рукі, ёй трэба пастаянна быць у працы, таму заўсёды знаходзіць для сябе цікавыя заняткі. Калі вучылася ў школе, з задавальненнем ездзіла на лыжах, а падчас вучобы ў тэхнікуме займалася гандболам, фехтаваннем і веласпортам. А яшчэ Ала Андрэеўна – выдатная рукадзельніца. У дзяцінстве маці навучыла яе вязаць на спіцах. Потым, ужо ў дарослым жыцці, яна самастойна асвоіла тэхніку пляцення макрамэ і пляла для сябе і сваіх знаёмых рамяні, сумкі, пано. Захаплялася Ала Андрэеўна і шыццем. Нават закончыла на выдатна курсы кройкі і шыцця ў Мінску.
Адно з апошніх захапленняў жанчыны – пляценне кошыкаў з газетных трубачак. Пра такі від творчасці яна даведалася выпадкова. Некалькі гадоў таму ў Вялікую суботу Ала Андрэеўна асвячала яйкі і кулічы ў саборы Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Стаяла яна каля жанчыны, у якой быў вельмі прыгожы кошык. Не стрымалася і пацікавілася, дзе можна купіць такую прыгажосць. Жанчына адказала, што кошык яна зрабіла сама з самых звычайных газет, і параіла паглядзець майстар-клас у інтэрнеце. Ала Андрэеўна вельмі здзівілася і доўга не верыла, што з газет можна зрабіць такую прыгожую і патрэбную рэч. Пасля свята жанчына ўзялася за справу. Перачытала ў інтэрнэце шмат артыкулаў на гэту тэму, уважліва пераглядзела не адзін майстар-класы вопытных рукадзельниіц, штосьці запісала, штосьці запомніла і прынялася за працу. Безумоўна, не ўсё і не адразу ў яе атрымалася, але жаданне і настойлівасць далі плён. Кошыкаў, маленькіх і большых, розных па колеру і дызайну, Ала Андрэеўна спляла шмат – для сябе, і ў падарунак родным і сябрам. І нам, дарэчы, два кошыкі падарыла на памяць аб сустрэчы. А самым цікаўным вучням госця паказала, як зазеты ператвараюцца ў сапраўднае хараство. Дзеці з захапленнем назіралі, як лоўка працуюць рукі майстра, як з доўгіх газетных трубачак атрымоўваецца донца для кошыка ці скрыначкі. Ала Андрэеўна пляла і расказвала пра сябе:
–Нарадзілася я ў вёсцы Навасёлкі Пастаўскага раёна ў простай сям'і. Бацька мой працаваў кавалём, а маці – паляводам. Дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ніне Філіпаўне Галаўнёвай, якая разам з сям'ёй здымала пакой у бацькоўскай хаце, з першых школьных гадоў я захапілася чытаннем. Ніна Філіпаўна бездакорна ведала свой прадмет, заўсёды размаўляла па-беларуску і на ўсё жыццё засталася для мяне прыкладам інтэлігентнасці, выхаванасці і дабрыні. У старшых класах я хадзіла ў Слабадскую школу Шаркаўшчынскага раёна, якая знаходзілася за 7 кіламетраў ад маёй вёскі: зімой – на лыжах, вясной і восенню – пяшком ці на веласіпедзе. Вучылася старанна, вельмі любіла літаратуру і матэматыку. У вольную хвілінку, калі не трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы, шмат чытала. За працавітасць і старанную вучобу тата купляў мне кнігі. Так у мяне з'явілася невялікая, але свая бібліятэчка.
Пасля школы Ала Андрэеўна паступіла ў Савецкі кінатэхнікум Калінінградскай вобласці і працавала ў вучылішчы кінамеханікаў у горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці. Потым вярнулася на радзіму, закончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Выпускніцы прапанавалі працу ў сталіцы, але яна адмовілася і прыехала ў Глыбокае, дзе больш за 30 гадоў працавала інжынерам міжраённага аддзела кінапракату.
На ўсё жыццё Ала Андрэеўна захавала любоў да кнігі. Яе маленькая дзіцячая бібліятэчка год ад году папаўнялася. Падчас вучобы ў інстытуце яна аформіла падпіску на выданні Шамякіна, Быкава, Караткевіча, Пушкіна. Калі пераехала ў Глыбокае, стала членам таварыства кнігалюбаў і зараз з'яўляецца членам "Кніжнага клуба". А са сваёй бібліятэкай ёй, на жаль, прыйшлося развітацца. Падчас пераезду жанчына падарыда каля 200 кніг раённай бібліятэцы, бо новы дом быў невялікі, і кнігі не было дзе размясціць.
Цяпер Ала Андрэеўна на заслужаным адпачынку. Часу для хобі і любімых заняткаў у жанчыны хапае, але галоўная радасць яе жыцця – гэта дзеці і ўнукі, якіх яна бясконца любіць, якімі ганарыцца.

супербазерс-03


Н.Патроцына, аўтар праекта "Супербабуля"