21 лютага Міжнародный дзень роднай мовы
Дэвізам дня сталі словы Я.Коласа: "Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю."
У гэты дзень у школе праходзіла акцыя " Час размаўляць на роднай мове".
У актавай зале адбылося мерапрыемства "Гімн роднай мове", якое падрыхтавалі бібліятэкары школы Крупская Т.І. і Жыдко Э.І.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7 "Б" класа, якія расказалі пра гісторыю ўзнікнення свята. Гучалі вершы, песні беларускіх паэтаў.
Вучні паказалі адну з беларускіх традыцый "Уваходзіны", у якой паведалі пра пераезд гаспадароў у новую хату.
Змястоўна і цікава прайшло гэта свята.